17 июля 2024
Знай нашых!
Дыплом І ступені прывезла з абласнога свята-конкурсу па ткацтве «Матчыны кросны» загадчыца Старагабскага сельскага Дома культуры Людміла ГРУЗД. Пояс, які яна спляла, журы прызнала найлепшым. Конкурс «Матчыны кросны» праводзіцца раз у тры гады ў Старых Дарогах. Сёлета быў прымеркаваны да 500-годдзя горада.– Свой конкурсны пояс я спляла з нітак колеру дзяржаўнага сцяга, – расказвае Людміла Францаўна. –Канечне, прыемна, што ў выніку мой выраб прызналі найлепшым з усіх плеценых паясоў. У нас захаваліся аўтэнтычныя паясы, якія спляла жыхарка Старых Габ Вольга Іванаўна Мычко. Гэта жанчына 1926 года нараджэння, яе даўно няма на свеце. Прыязджалі навукоўцы, і разам нам удалося аднавіць тэхналогію вырабу такіх паясоў. Навучылася я – навучыла іншых. Цяпер у Габах амаль што кожная дзяўчынка ўмее плесці такія паясы. На здымку: Людміла Грузд з найлепшымі вучаніцамі Лерай Зылінскай і Вікай Хацяновічдэманструюць сваё майстэрства на свяце ў Мядзеле
Источник:https://narachanka.by/