Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

22 ноя 2024

Аб шкодзе курэння старшакласнікам

Курэнне – гэта адна з самых згубных звычак чалавецтва, да якой схільна вялікая колькасць людзей ва ўсім свеце.

Многія з упэўненасцю могуць сказаць, што ўжыванне алкаголю і курэнне – бомба запаволенага дзеяння. А калі чалавек сумяшчае гэтыя дзве шкодныя звычкі, то яго жыццё можа скончыцца яшчэ больш трагічна. «Выпіў, закурыў, заснуў» – паслядоўнасць банальная, але дзейнічае напэўна. Віноўнікі пажараў часцей гінуць не ад самога агню, а ў выніку атручвання прадуктамі гарэння. У стане алкагольнага ап’янення чалавек не кантралюе сваіх паводзінаў і, як паказвае статыстыка, менавіта неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні часцяком прыводзіць да пажараў і чалавечых ахвяр. А что рабіць, калі ад гэтых небяспечных звычак пакутуюць родныя і блізкія курцоў?

Па тэрыторыі Мядзельскага раёна працягвае крочыць рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё», падчас якой ратавальнікі звярнуліся з заклікам выконваць правілы бяспекі да старшакласнікаў Сваткаўскай і Будслаўскай сярэдніх школ. Тут работнікі МНС прапанавалі старшакласнікам адказаць на пытанні віктарыны “NoSmokingQuiz”, падчас якой хлопцы і дзяўчаты паказалі добрыя веды ў вобласці асноў бяспекі жыццядзейнасці, а таксама даведаліся аб некаторых гістарычных фактах на тэму курэння. Напрыканцы сустрэчы ратавальнікі прапанавалі ўдзельнікам мерапрыемства дазнацца, як хутка развіваецца пажар з-за незатушанага недакурка і прадэманстравалі фільм «Курэнне. Эксперымент»