Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

15 фев 2024

Калі гарыць аўтамабіль…

У сучасным свеце практычна кожны чалавек мае свой асабісты аўтамабіль, але не трэба забываць аб тым, што аўтамабіль – гэта самы сапраўдны «склад» лёгкаўзгаральных матэрыялаў: бензін, масла, гума, фарба, праводка і многае іншае.

12 лютага ў 21 гадзіну 40 хвілін у цэнтр аператыўнага кіравання Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні легкавога аўтамабіля «SEAT Alhambra» 1998 года выпуску ў курортным пасёлку Нарач. У выніку пажару пашкоджаны маторны адсек аўтамабіля. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі).

Гараць аўтамабілі даволі часта. Як правіла, загараюцца яны з-за замыкання ў электраправодцы ці негерметычнасці паліўнай сістэмы. Вядомыя таксама выпадкі ўзгарання машын ад разрадаў статычнай электрычнасці пры запраўцы аўтамабіля з пластмасавай каністры, на паверхні якой адбываецца назапашванне зарада статычнай электрычнасці. Невялічкая іскра... і пары бензіну ўспыхваюць.

Цяпер разбяромся, як правільна тушыць аўтамабіль. Гэта не так проста, як можа падацца на першы погляд.

Першае і галоўнае пры тушэнні аўтамабіля – не паддавацца паніцы!

Спыніцеся і заглушыце рухавік аўтамабіля. Выйдзеце з машыны і высадзіце пасажыраў.

Калі загаранне невялікае, паспрабуйце патушыць агонь самастойна, выкарыстоўваючы вогнетушыцель, накрываючы ачаг ізаляцыйным матэрыялам, каб абмежаваць доступ кіслароду. Тут неабходна ведаць тое, што запас рэчыва ў вогнетушыцелі абмежаваны і яго трэба выкарыстоўваць максімальна рацыянальна, каб хапіла на поўную ліквідацыю ўзгарання. Калі хаця б у адным месцы застанецца агонь, ён можа зноў хутка набраць сілу і машына згарыць ужо цалкам.

Не спрабуйце патушыць вялікі агонь самастойна, а набярыце нумар службы выратавання – 101 ці 112.

Пры немагчымасці ліквідаваць загаранне адыдзіце ад машыны самі і адвядзіце людзей на бяспечную адлегласць (не менш за 20 метраў), бо можа ўзарвацца паліўны бак.

Але заўсёды трэба памятаць аб тым, што «прадухіліць пажар лепш, чым яго тушыць», а таму сачыце за тэхнічным станам свайго «жалезнага сябра», будзьце асцярожныя і да пажару не даводзьце.