Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

16 мар 2023

Не эканомце на бяспецы!

20 лютага 4 гадзіны 17 хвілін раніцы на цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары ў памяшканні кацельнай, якая належыць унітарнаму прадпрыемству “Мядзельская жыллёва – камунальная гастадарка”, а арэндатарам дадзенага будынку з’яўляецца  адкрытае акцыянернае таварыства “Мядзельаграсервіс”. У выніку пажару агнём знішчаны дах памяшкання кацельнай на плошчы 4 м2 Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару - парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Калі пры ўключэнні ў разетку ці выключэнні бытавой тэхнікі бачыце іскры, альбо пры ўключэнні ў сетку прыбораў разеткі награваюцца – гэта прыкмета слабых кантактаў. Лепшы спосаб прадухіліць пажар – замяніць разетку, - нагадвае старшы інспектар сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян. Памятайце, што засцерагальнікі абараняюць ад кароткіх замыканняў, а не ад загаранняў па прычыне дрэнных кантактаў. Танныя разеткі і падаўжальнікі з рынку шматразова павялічваюць рызыку пажару. Не эканомце на бяспецы і купляйце толькі сертыфікаваную электрафурнітуру. Падаўжальнікі прызначаны для кароткачасовага падключэння бытавой тэхнікі. Нельга пракладваць кабель ад іх пад дыванамі, мэбляй, праз дзвярныя парогі. Не карыстайцеся падаўжальнікамі, ізаляцыя ў якога пераціснута, патрэскалася. Адразу пасля прымянення падаўжальнік трэба выключыць з разеткі. Не трэба забываць і аб тым, што калі пры ўключэнні электрапрыбора асвятленне становіцца крышку цямнейшым, гэта яўная прыкмета таго, што электрасетка перагружана альбо дрэнна зацягнуты кантакты, А гэта - прадвеснік пажару. У такім выпадку трэба тэрмінова выклікаць электрыка. Частае перагаранне  засцерагальнікаў можа сведчыць аб перазрузцы сетак. Асвятляльныя лямпы награваюцца да вельмі высокай тэмпературы, таму які – небудзь кантакт іх з гаручымі матэрыяламі недапушчальны.