Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

10 янв 2025

Небяспечны тонкі лёд… ратавальнікі праводзяць рэйды па водных аб’ектах

Здавалася б, каляндарная зіма наступіла ўжо даўно, але ідзе яна асцярожнымі мелкімі крокамі. Ноччу крыху прымаражвае, а з раніцы ўжо ідзе дождж ці мокры снег, а бліжэй да абедні выглядае сонейка. Рэкі, азёры, сажалкі, нягледзячы на такія перапады надвор’я, пачынаюць пакрывацца лёдам, на слізкую паверхню якога накіроўваюцца людзі. Дзе ўжо тут думаць аб небяспецы!

Каб прадухіліць няшчасныя выпадкі, работнікі МНС штодня праводзяць прафілактычныя рэйды. Чарговы рэйд адбыўся 05 студзеня на возеры Мястра з удзелам работнікаў пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада ўстановы «Мінскае абласное упраўленне МНС». Многія скажуць: «Лёд яшчэ не стаў, чаго праводзіць рэйды, каго папярэджваць. Ніхто не пойдзе на вадаём». Але, як той казаў, давярай, але правярай. Спыніць «фанатаў» нельга нічым. І, нажаль, пакуль мы маем тое, што маем – небагаты ўлоў рыбы, і вельмі вялікі спіс тых, каго «не выпусціла са свайго палону» ледзяная вада. Дзякуй Богу, што на лёдзе людзей у гэты дзень не было.

Хацелася б даць некалькі парад тым, хто кожную зіму адпраўляецца за «уловам». У мэтах бяспекі неабходна лункі свідраваць на адлегласці не меней 5-6 метраў адна ад адной. Для ўзмацнення апоры побач з лункай трэба класці прынесеную дошку. Нельга збірацца вялікімі групамі вакол удалай лункі. Кожнаму рыбалову неабходна мець з сабой шнур даўжынёй 12-15 метраў, на адным канцы якога мацуецца груз, а на другім – пятля.

Перш чым сысці з берагу на лёд, неабходна ўважліва агледзецца, намеціць маршрут руху, выбіраючы бяспечныя месцы. Вазьміце з сабой моцную доўгую палку. На лёд можна выходзіць, калі ён мае зеленяватае ці сіняватае адценне, а таўшчыня яго не меней 7 сантыметраў. Жоўты ці матавы лёд ненадзейны. Калі ёсць пракладзеная сцежка, лепш ісці па ёй. Будзьце асцярожныя на стромкім і слізкім беразе, каб не скаціцца на лёд, які можа быць тонкім і праламацца.

Як быць, калі трапілі ў палонку? Галоўнае не панікуйце. Ёсць шанц, што вас пачуюць, таму клічце на дапамогу. Пастарайцеся трымацца на плыву. Не спрабуйце імгненна выбрацца. Паколькі лёд не трывалы, вы будзеце толькі абломваць берагі палонкі. Прасоўвайцеся да таго краю, адкуль ідзе цячэнне. Пастарайцеся грудзьмі легчы на край лёду і, закінуўшы нагу на паверхню, выбрацца. Не спыняйце спроб нават тады, калі лёд пад вамі крышыцца. Пасля таго, як асноўная частка тулава будзе на паверхні, адкаціцесядалей ад палонкі. Асцярожна паўзіце да бяспечнага месца, адпіхваючыся рукамі і нагамі.

Калі чалавек праваліўся пад лёд, не заставайцеся абыякавымі. Але каб дапамагчы іншаму, патрэбна ведаць наступнае. Ні ў якім разе нельга прыбліжацца да краю палонкі. Для аказання дапамогі выкарыстоўвайце палку, адзенне. Ляжце на лёд і падайце чалавеку, які церпіць бедства, канец гэтай палкі ці адзення так, каб ён мог схапіць яго. Дзейнічаць трэба хутка, але без панікі. Выцягнуўшы пацярпеўшага, як мага хутчэй дастаўце яго ў бяспечнае месца і выклічце хуткую медыцынскую дапамогу.