Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

26 January 2023

«Ад шчырага сэрца! Міншчына — клапатлівая!»

Дабрачынная акцыя «Ад шчырага сэрца! Міншчына — клапатлівая!» праводзіцца ў рамках святкавання 85-годдзя Мінскай вобласці.

Дабрачынная акцыя «Ад шчырага сэрца! Міншчына — клапатлівая!» праводзіцца ў рамках святкавання 85-годдзя Мінскай вобласці. Аб’яўлена яна старшынёй аблвыканкама Аляксандрам Турчыным. У раёнах вобласці вырабілі вялікія тарты, якія 20 студзеня даставілі ва ўстановы сацыяльнага абслугоўвання і адукацыі, дзе пражываюць пажылыя, людзі з інваліднасцю, а таксама дзеці-сіроты і тыя, хто застаўся без апекі бацькоў. У нашым раёне тарты і добрыя пажаданні перадалі ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у вёсцы Вузла і Свірскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Пруднікава і дырэктар Мядзельскага ТЦСАН Людміла Танана.

Крынiца: http://narachanka.by/