Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

Мядельский районный Совет депутатов

Крыўко Антаніна Пятроўна

Старшыня раённага Савета дэпутатаў


Факс: (8-01797) 41028

E-mail: raisovet@myadel.gov.by

Рэжым работы:
панядзелак– пятніца: 08.30 - 13.00, 14.00 - 17.30
субота, нядзеля: выхадны


Дні прыёма грамадзян

1 і 3 панядзелак месяца з 8.00 да 14.00


Старшыня раённага Савета дэпутатаў у сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» і іншымі законамі Рэспублікі Беларусь, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі прававымі актамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама рашэннямі вышэйстаячых Саветаў, распараджэннямi iх старшыняў, рашэннямi Савета і іншых дзяржаўных органаў, прынятымi ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй.

Старшыня Савета:

  • узначальвае Савет, кiруе яго працай, забяспечвае ўзаемадзеянне з раённым выканаўчым камітэтам;
  • прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;
  • зацвярджае штатны расклад Савета;
  • склікае сесіі Савета, арганізуе працу па падрыхтоўцы сесiй Савета, вядзе пасяджэннi Савета;
  • арганізуе кантроль за выкананнем рашэнняў Савета;
  • прызначае на пасады і вызваляе ад пасад работнікаў апарата Савета, заключае (працягвае, скасоўвае) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да iх меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання;
  • запрашае на пасяджэння Савета прадстаўнікоў іншых Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама грамадзян;
  • накіроўвае на заключэнне пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камiсiй;
  • падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў Савета, выдае распараджэннi;
  • арганізуе разгляд запытаў дэпутатаў Савета;
  • ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;
  • дакладвае Савету аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыi, прадстаўляе сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей аднаго раза ў год справаздачы аб сваёй дзейнасці, а таксама інфармуе грамадзян аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі;
  • арганізуе работу Савета па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, вядзенні кнігі заўваг і прапаноў, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Пры неабходнасці ўносіць прапановы па такіх зваротах на разгляд сесii Савета;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя актамі заканадаўства;
  • уносіць на разгляд Савета прапановы аб адмене не адпаведных заканадаўству распараджэнняў старшыні Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта, рашэнняў Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта, ніжэйстаячых Саветаў;
  • узначальвае Прэзідыум Савета, арганізуе працу па падрыхтоўцы яго пасяджэнняў, вядзе пасяджэннi, падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў Прэзідыума Савета.


Галоўны спецыяліст Мядзельскага раённага Савета дэпутатаў -

Хацяновіч Ала Уладзіміраўна
Тэлефон: (8-001797) 41028


Прэзідыум Мядзельскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання

Састаў пастаянных камісій Мядзельскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання

Графік прыёму выбаршчыкаў дэпутатамі раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання