Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

23 June 2023

У Дзень усенароднай памяці

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа ля помніка з увекавечанымі ў граніце імёнамі жыхароў хутара Бароўка, якія былі спалены фашыстамі 13 чэрвеня 1943 года, адбыўся мітынг-рэквіем. Да прысутных — прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскасці, школьнікаў — звярнуліся старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч, дырэктар Мядзельскага музея народнай славы Наталля Бурак і вучаніца 11 класа гімназіі г. Мядзела Ксенія Сяклюцкая. Затым прысутныя далучыліся да акцыі Усебеларуская хвіліна маўчання і разам з усёй краінай ўшанавалі памяць і аддалі даніну павагі ўсім, хто аддаў сваё жыццё за Радзіму. Да помніка ахвярам фашызму кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, школьнікі ўсклалі кветкі і вянкі. Источник: http://narachanka