Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

22 June 2023

За добрасумленную працу

У раённым Цэнтры культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае нядаўняму Дню медыцынскага работніка. З добрымі словамі і шчырымі пажаданнямі звярнуўся да медработнікаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка. Ён уручыў Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў і падзякі старшыні райвыканкама. Уручыла ўзнагароды і старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Кацярына Клімовіч. Многіх медыкаў узнагародзілі за працу падзякай галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама, ганаровымі граматамі Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы. Адзначылі і тых, хто занесены на Дошку гонару Мядзельскай ЦРБ. Узнагароджанне правяла галоўны ўрач ЦРБ Марына Субач.